27 чэрвеня 2014 г. – 230 гадоў з дня нараджэння Леана Бароўскага (1784–1846), польскага літаратуразнаўца, педагога, публіцыста, крытыка, тэарэтыка паэзіі і красамоўства
Леан (Лявон) Бароўскі нарадзіўся 27 чэрвеня 1784 года на Піншчыне (цяпер у Брэсцкай вобласці). Сярэднюю адукацыю Лявон атрымаў у Пастаўскай школе. З 1801 года ён вучыўся ў Галоўнай віленскай школе, якая ў 1803 годзе была пераўтворана ў імператарскі Віленскі ўніверсітэт, і адначасова служыў у канцылярыі школы сакратаром. У 1803 годзе Л. Бароўскі атрымаў вучоную ступень кандыдата філасофіі.
4 ліпеня 2014 г. – 110 гадоў з дня нараджэння Анатоля Адамавіча Альшэўскага (1904–1937), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыста
Анатоль Адамавіч Альшэўскі нарадзіўся 4 ліпеня 1904 года ў мястэчку Бяроза-Картузская Пружанскага павета Гродзенскай губерніі (цяпер г. Бяроза Брэсцкай вобласці) у сям’і служачых. Бацька, Адам Іванавіч Альшэўскі, у канцы ХIХ ст. быў пісарам у Шэнеўскай воласці Пружанскага павета, потым Альшэўскія жылі ў Бярозе-Картузскай, дзе бацька служыў у валастным архіве.
6 студзеня 2014 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Антонавіча Марука (1954–2010), паэта, перакладчыка, публіцыста
Нарадзіўся Уладзімір Антонавіч Марук 6 студзеня 1954 года ў вёсцы Гута Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобалсці ў сялянскай сям’і.
18 лютага 2014 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Васілія Пятровіча Ласковіча (1914–2012), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, юрыста, гісторыка, публіцыста, кавалера ордэна Францыска Скарыны (2004)
Васілій Пятровіч Ласковіч нарадзіўся 18 лютага 1914 года ў вёсцы Франопаль Брэсцкага павета (цяпер Брэсцкі раён Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і.
4 студзеня 2014 г. – 285 гадоў з дня нараджэння Іахіма Ігнацы Юзафа Храптовіча (Літавора-Храптовіча; 1729–1812), грамадска-палітычнага, дзяржаўнага і культурнага дзеяча ВКЛ, філосафа, публіцыста, паэта, перакладчыка
Іахім Ігнацы Юзаф Храптовіч нарадзіўся 4 студзеня 1729 года ў маёнтку Ясянец Навагрудскага павета (цяпер вёска Ясянец Гарадзішчанскага пасялковага Савета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і Марцыяна Храптовіча і Рэгіны Вайнянкі.
12 лістапада 2013 г. – 55 гадоў з дня нараджэння Леаніда Іванавіча Пранчака (1958), паэта, публіцыста
Леанід Іванавіч Пранчак нарадзіўся 12 лістапада 1958 года ў вёсцы Пранчакі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
27 верасня 2013 г. – 110 годаў з дня нараджэння Веры Захараўны Харужай (1903–1942), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, Героя Савецкага Саюза (1960), публіцыста
Вера Захараўна Харужая нарадзілася 27 верасня 1903 года ў г. Бабруйску (цяпер у Магілёўскай вобласці) ў сям’і служачага. У хуткiм часе сям’я пераехала ў г. Мазыр.
4 красавiка 2012 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Сцяпанавіча Глушакова (1952), пiсьменнiка, журналiста, публiцыста
Уладзімір Сцяпанавіч Глушакоў нарадзіўся 4 красавіка 1952 года ў г. Давыд-Гарадку Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
24 снежня 2013 г. – 215 гадоў з дня нараджэння Адама Бярнарда Мiцкевiча (1798, Баранавiцкi р-н цi Навагрудчына – 1855), паэта, грамадскага дзеяча, публiцыста, асветнiка
Адам Міцкевіч нарадзіўся 24 снежня 1798 года на хутары Завоссе Навагрудскага павета (цяпер вёска Завоссе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і збяднелага шляхціца.
22 чэрвеня 2013 г. – 130 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іванавіча Цвікевіча (1883–1937), палітычнага дзеяча БНР і БССР, гісторыка, філосафа, публіцыста
Аляксандр Іванавіч Цвікевіч нарадзіўся 22 чэрвеня 1883 года ў г. Брэсце ў сям’і фельчара чыгуначнай бальніцы.